Гродзенская дыяцэзія ў супрацоўніцтве з Элцкай дыяцэзіяй (Польшча) праводзіць праект па аднаўленні ўнікальнай гістарычнай пабудовы Лямус у Гродне. Будынак датуецца 1796 годам і з'яўляецца ўласнасцю Гродзенскай дыяцэзіі. У будучыні ў ім з'явіцца музей нашай дыяцэзіі. На выставе будуць прадстаўлены шматлікія экспанаты - помнікі гісторыі Гродзеншчыны. На дадзены момант завяршыўся першы этап працы.
Разабралі ўнутраныя сцены і элементы пабудовы, якія паходзяць з больш позніх перыядаў. Узмацнілі і ў большай ступені замянілі фундамент пад цэлым будынкам.
Значны ўдзел у працах прымае Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны ў Варшаве. Праект ажыццяўляецца ў рамках праграмы „Культурная Спадчына” і „Ахова культурнай спадчыны за мяжой". Фінансавая падтрымка Міністэрства складае 84,51 % ад усяго кошту задачы.
Гродзенская дыяцэзія выказвае падзяку Міністэрству Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча за падтрымку, аказаную ў дадзенай справе.
АМ