Skip to main content

Ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у парафіі ў Шчучыне адбылося аднаўленне міністранцкіх абяцанняў

mnistrantyvaladara11Традыцыйна ва ўрачыстасць Хрыста Караля, Валадара Сусвету, міністранты і моладзевы хор "Calasanz" шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай аднавілі абяцанні аддана выконваць свае абавязкі на хвалу Богу і карысць бліжнім.

 

mnistrantyvaladara9

mnistrantyvaladara7

mnistrantyvaladara12

Падчас урачыстай Эўхарыстыі ў супольнасць кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, былі прыняты 16 хлопцаў. У сваю чаргу ўдзельніцы хору атрымалі ў гэты дзень адзнакі прыналежнасці да "Calasanz", а іх супольнасць таксама павялічылася на некалькі новых галасоў.

mnistrantyvaladara13

krl5

mnistrantyvaladara10

mnistrantyvaladara8

Пасля супольнай св. Імшы моладзь чакаў салодкі стол.

Тэкст і фота: а. Віталій Слука SP