Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафіяльную супольнасць у Геранёнах

gieraniony918 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ў межах кананічнай візітацыі Іўеўскага дэканату наведаў парафіяльную супольнасць у Геранёнах. Падчас візітацыі іерарх наведаў Аддзел пагранічнай службы ў Геранёнах, дзе сустрэўся з пагранічнікамі і членамі іх сем’яў, падзякаваў ім за штодзённую службу і за тое, што сцерагуць нашы межы.

Час візітацыі быў напоўнены найперш сустрэчамі з вернікамі, якіх у гэты дзень вельмі шмат сабралася на малітве ў капліцах і парафіяльнай святыні.

gieraniony5

У гадзіну Божай Міласэрнасці біскуп сустрэўся з вернікамі ў капліцы ў вёсцы Вінцукі, дзе памаліўся з імі Вяночак да Божай Міласэрнасці. Таксама гродзенскі ардынарый наведаў капліцу ў вёсцы Сураж, дзе ўзначаліў святую Імшу.

Для вернікаў сустрэча з біскупам была важнай падзеяй, якой яны чакалі з вялікай радасцю. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Дзмітрый Несцер, святыні ў гэты дзень былі напоўнены вернікамі, якія прыбылі ў вялікай колькасці, каб маліцца разам са сваім пастырам.

Кульмінацыяй кананічнай візітацыі была ўрачыстая святая Імша ў парафіяльным касцёле св. Мікалая ў Геранёнах. Іерарх падзякаваў парафіянам за клопат аб матэрыяльным касцёле і заахвоціў будаваць у першую чаргу Касцёл духоўны, які складаецца з вернікаў.

Сустракаючыся з сем’ямі "Equipes Notre Dame", ieрарх адзначыў, што вельмі важнай справай сёння з’яўляецца выхаванне маладых пакаленняў, ад якіх у вялікай меры залежыць наша будучыня. Таму біскуп заклікаў таксама да стварэння ў сваіх сем’ях атмасферы духу і еднасці.

У сваю чаргу самі сужэнцы казалі, што духоўнае развіццё ў сем’ях будзе тады, калі ў кожнай сям’і будзе супольная малітва і штодзённае разважанне над Божым словам. Гэта, па іх словах, паспрыяе таму, што тады разам з сям’ёй кожны дзень будзе ісці сам Езус.

Таксама вернікі геранёнскай парафіі выказалі віншаванні гродзенскаму ардынарыю, які ў гэтым годзе адзначае 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння і 25-годдзе біскупскай сакры.

Кс. Юрый Марціновіч