Skip to main content

Клерыкі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполі

gp19 лістапада навучэнцы гродзенскай Вышэшай духоўнай семінарыі ў чарговы раз наведалі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Галавічполе. Сустрэча з выхаванцамі інтэрнату стала для будучых святароў чарговым заклікам распаўсюджваць Божае Слова сярод хворых і абяздоленых. 

gp2

"Гэтыя дзеці адчуваюць моцную патрэбу ў бацькоўскай любові і клопаце. І людзі, якія працуюць у інтэрнаце, не проста выконваюць свае абавязкі, але раздзяляюць з выхаванцамі ўсё сваё жыццё, даючы тым самым сведчанне бескарыслівага служэння бліжнім", - адзначыў адзін з навучэнцаў семінарыі. 

gp1

Дом-інтэрнат у Галавічполі прызначаны для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе. Ён распачаў дзейнасць 28 жніўня 1973 года і разлічаны на 156 выхаванцаў.

gp3

Паводле wsd.grodnensis.by