З 3 па 5 лістапада ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах праводзіліся духоўныя практыкаванні для дзяўчат, арганізаваныя Супольнасцю Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, якія служаць пры парафіі.
Кожны дзень удзельніцы рэкалекцый збіраліся на супольнай малітве, падчас якой дзякавалі Богу за дары, якімі Ён адорвае ўсіх людзей, і якія дапамагаюць служыць бліжнім. Разважаючы над тэкстамі Евангелля, дзяўчаты бліжэй пазнавалі Хрыста як добрага Пастыра, які шукае адпаведны падыход да кожнага чалавека.
Падчас рэкалекцый дзяўчаты таксама прынялі ўдзел у св. Імшы, адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант і скарысталіся з паслугі святара, які дапамог ім паяднацца з Езусам праз сакрамант споведзі.
Падрыхтавала Ангеліна Арановіч