Дзеці і моладзь францішканскай парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне крэатыўна правялі вігілію ўрачыстасці Усіх святых. Маладыя вернікі адзначылі свята „Holy Wins” – “Святы перамагае”. Апрануўшыся ў касцюмы сваіх любімых святых, яны ўдзельнічалі ў св. Імшы, пасля якой кожны прадставіў сабраным святога, якога прэзентуе, і абгрунтаваў свой выбар.
Святыя Губерт і Бенэдыкт, Марта, Анастасія, Агата, Францішак з Дамінікам, некалькі Анёлаў Ахоўнікаў і ажно дзве святыя Цэцыліі дазволілі парафіянам францішканскай святыні ўзгадаць гісторыі гэтых незвычайных асоб, якія абралі Хрыста галоўнай каштоўнасцю свайго жыцця.
Пасля малітвы мелі месца невялікі імправізаваны канцэрт, інтэграцыйныя танцы і салодкі стол - усё дзеля таго, каб нагадаць сабе і бліжнім, што святы не мусіць быць сумным.
а. Яўген Голуб