Skip to main content

Святога Яна Паўла ІІ ушанавалі ў Макараўцах

janpawel322 кастрычніка вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах у літургічны ўспамін св. Яна Паўла II ушанавалі вялікага Папу.

 

Святы Ян Павел ІІ з'яўляецца асаблівым заступнікам гэтай парафіяльнай супольнасці, бо ўжо на працягу шматлікіх гадоў адна з вуліц носіць імя Святога Айца. Дакладна год таму ў парафіяльную святыню былі ўнесены рэліквіі яго крыві. Праз заступніцтва св. Яна Паўла ІІ вернікі парафіі маюць магчымасць давяраць Богу свае інтэнцыі і справы Касцёла.

Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай камунікацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. Святар адзначыў, што каталіцкі Касцёл на Беларусі шмат чым абавязаны Святому Айцу. Кс. Юрый падкрэсліў, што перш за ўсё ў юбілейным годзе нашай дыяцэзіі трэба дзякаваць св. Яну Паўлу ІІ за вялікую духоўную сувязь з Касцёлам на Беларусі, за ўзнікненне ў 1991 г. Гродзенскай дыяцэзіі i прызначэнне першага біскупа.

„Клопат св. Яна Паўла ІІ пра наш Касцёл быў заўсёды вельмі заўважальны. Нягледзячы на тое, што ён ніколі не наведаў Беларусь, мы верым, што ён здзейсніў не адну духоўную пілігрымку на нашыя землі і працягвае спаглядаць і благаслаўляць нас з дому Нябеснага Айца", - адзначыў кс. Юрый Марціновіч.

janpawel1

Святар заахвочваў, каб з гэтай урачыстасцi, якая сабрала шматлікіх вернікаў, узяць адказнасць за сям'ю, за перадачу жыцця, сямейную малітву (перш за ўсё ружанцовую), нядзельны ўдзел у св. Імшы і выхаванне маладога пакалення.

janpawel2

На заканчэнне набажэнства пробашч парафіі кс. Павел Беланос адзначыў, што сляды св. Яна Паўла ІІ сапраўды бачныя і адчувальныя ў парафіі ў Макараўцах. „Мы лічым вялікай ласкай тоe, што св. Ян Павел ІІ штодзённа прысутнічае сярод нас у рэліквіях. Я ўпэўнены, што ён ўсім нам дапамаге і спадарожнічае ў пілігрымцы да Неба", - дадаў пробашч парафіі.

Урачыстасць скончылася ўшанаваннем рэліквій св. Яна Паўла ІІ.

janpawel4

janpawel3

(JM)