Skip to main content

Крыжовы шлях у лідскай парафіі Св. Сям'і правялі міністранты

Изображение 123 298 КопироватьМіністранты з парафіі Святой Сям'і ў Лідзе 11 сакавіка праводзілі чарговае набажэнства Крыжовага шляху. Не выпадкова была выбрана тэма міласэрнасці, таму што гэты год ў каталіцкім Касцёле лічыцца годам Міласэрнасці.

У сваіх разважаннях міністранты гаварылі аб важнасці быць шчодрым, бо, дзелячы свой хлеб з адным чалавекам, мы ўжо змяняем гэты свет. Вельмі часта нам не хапае спачування да людзей, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе. І мы павінны маліцца за іх, таму што толькі Бог ніколі не пакіне чалавека ў цяжкім становішчу. Таксама яны разважалі на тэму адносін ў сям'і. Сёння шмат няшчасных сем'яў, якія не хочуць прымаць дар Божы - пасланае ім дзіця. Такія сем'і маюць патрэбу ў Богу і ў яго ласках. На заканчэнне Крыжовага шляху міністранты памаліліся да св. с. Фаўстыны, просячы міласэрнасці ў адносінах да іншых людзей.

Изображение 123 327 Копировать

Изображение 123 332 Копировать

Изображение 123 317 Копировать

"Вялікі пост добра выяўляе ўсе немачы нашай душы, усе яе слабасці, недахопы, грахі і страсці, як мутная вада, пачаўшы ачышчацца, паказвае, якія водзяцца ў ёй гады або якой якасці смецце".

Падрыхтавала Вікторыя Бурч