Skip to main content

Дабрачынная сустрэча ў падтрымку дзяцей з інваліднасцю адбылася ў парафіі Дзевятоўка

6 лютага ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў межах супольнага праекту "Адкрытая далонь" адбылася сустрэча з валанцёрамі Таварыства Сяброў Хворых "Хоспіс" у Беластоку: др. Тадэвушам Бароўскім-Бешта і тэрапеўтам Маргарытай Шумскай. У сустрэчы прыняла ўдзел моладзь і дзеці з інваліднасцю з парафіі разам са сваімі бацькамі і лекары з мясцовых шпіталяў.

Падчас спаткання прысутных пазнаёмілі з дзейнасцю і гісторыяй "Хоспісу", а тэрапеўт Маргарыта Шумская паказала бацькам розныя практыкаванні, якія павінны дапамагці бацькам у доглядзе за дзяцьмі. На заканчэнне сустрэчы гасцям з Беластоку паказалі мясцовыя славутасці.

Паводле redemptor.by