Skip to main content

Урачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця адбылося ў Гродне

   171 лютага ў касцёле імя. cв. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша, якая сімвалізавала заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. (Год кансэкраванага жыцця праходзіў пад дэвізам “Узрадаваўся дух мой” і афіцыйна скончыцца 2 лютага бягучага года). Св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак набажэнтсва ўпрыгожыла працэсія кансэкраваных асобаў з запаленымі свечкамі ў руках – сімвалам святла Хрыста.

   7

   9

Падчас гаміліі кс. бп. Аляксандр звярнуў асаблівую ўвагу на абяцанні, якія складаюць кансэкраваныя асобы: жыццё ў убостве, чысціні і паслухмянасці:

- Гэтыя людзі радыкальна практыкуюць евангельскія парады чысціні, убоства і паслухмянасці. У сваім убостве яны абсалютна давяраюць сябе Езусу; у чысціні – уваходзяць у асаблівыя адносіны з Ім, адкрываючы здольнасць любові да Бога і бліжняга; а ў паслухмянасці – рэалізуць свабоду, якая праяўляецца ў поўнай вернасці Хрысту.

   1

Пасля прысутныя айцы і манахіні аднавілі свае манаскія абяцанні і прамовілі малітву верных, падкрэсліваючы, што варта нястомна звяртацца да Госпада, які з’яўляецца Богам немагчымага.

   23

Напрыканцы ўрачыстасці ардынарый падзякаваў усім кансэкраваным асобам за іх прысутнасць і службу ў Касцёле Гродзеншчыны і пажадаў, каб іх павольнае выгаранне ў цені Крыжа ператварылася ў святло для іншых.

Ангеліна Марцішэўская

Фота: Ангеліна Пакачайла