Skip to main content

У Гродзенскай катэдры памаліліся за супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі

IMG 688324 студзеня Каталіцкі Касцёл успамінаў Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, які з'яўляецца апекуном пісьменнікаў, рэдактараў і журналістаў. З гэтай нагоды ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя цэлебравалася св. Імша ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў медый Гродзенскай дыяцэзіі. Св. Імшу ўзначаліў пробашч гродзенскай катэдры кс. Ян Кучынскі.

Падчас св. Імшы кс. Ян пажадаў усім супрацоўнікам медый адвагі духа прадстаўляць усё такім, якім яно з'яўляецца у рэчаіснасці.

IMG 6883

IMG 6885 IMG 6891

Падчас набажэнства святар наблізіў прысутным біяграфію св. Францішка Сальскага. Ксёндз адзначыў, што св. Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці, а таксама праводзіў шырокую місыйную дзейнасць, за першыя два гады якой у лона Касцёла вярнулася звыш 8 тысяч чалавек. 

Напрыканцы св. Імшы вернікі памаліліся ў інтэнцыі супрацоўнікай сродкаў масавай інфармацыі, просячы неабходных для іх ласк. 

Фота: Ева Мілн