Skip to main content

Cястра Паўла Волчак адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця

юбілей паўла 517 студзеня ў  шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) адбылася юбілейная ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Марыі Волчак CSFN (якая ў дадзены момант нясе манаскую паслугу ў Аўстраліі). Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч.

 

юбілей паўла 4

Падчас святой Імшы с. Паўла дала сведчанне свайго манаскага жыцця і распавяла пра тое, як выглядала яе ўласная дарога да Бога. Напрыканцы св. Імшы с. Паўла аднавіла свае манаскія абяцанні, таксама падзякавала Богу за дар жыцця, паклікання да манаства і ўсім прысутным за малітву ў яе інтэнцыі.

юбілей паўла 7

У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел а. Вітальд Пяцельчыц SP, пробашч парафіі ў Шчучыне, а. Віктар Бурлака OFM, пробашч парафіі ў Будславе, самыя блізкія з сям’і манахіні і сёстры назарэтанкі на чале з правінцыяльнай сястрой.

юбілей паўла 1

юбілей паўла 2

юбілей паўла 3

юбілей паўла 6

юбілей паўла 8

юбілей паўла 10

юбілей паўла 9

а. Віталій Слука SP