17 студзеня ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анельскай адбыўся канцэрт мінскага музычнага гурту "Laudans". Удзельнікі гурту праспявалі калядкі і песні на словы кс. Яна Твардоўскага і св. Яна Паўла ІІ.
Гурт "Laudans", у склад якога ўваходзяць Андрэй Лугін (вакал, рытм-гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар) першы раз завітаў у гродзенскую францішканскую парафію. Увогуле "Laudans" гастралюе з канцэртамі па ўсёй Беларусі.
"Прастата і талант выканання песен прымусілі задумацца пра самае важнае ў жыцці - пра давер Богу і пошук Ягоных цудаў у жыцці" - падзяліўся адзін са слухачоў канцэрту.
Пасля заканчэння выступу айцы-францішкане падзякавалі маладым артыстам і запрасілі іх наведаць Гродна яшчэ раз.
Фота: Ева Мілн