Skip to main content

Семінарыйны гурт "Ave" выступіў у Навагрудку

14 студзеня музычны гурт „Ave” наведаў прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб разам са студэнтамі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння.

Галоўнай мэта спаткання, як сцвярджаюць удзельнікі гурта, было набліжэнне вобразу Езуса, які цалкам змяніў іх жыццё, напоўніў яго сапраўдным сэнсам і невымоўнай радасцю.

Пасля канцэрта семінарысты прынялі таксама ўдзел у супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кіраўнік гурта кс. Андрэй Лішко, і выканалі яшчэ некалькі музычных твораў разам з парафіяльнай моладдзю. 

Паводле wsd.grodnensis.by