Skip to main content

10 снежня ў Гродне адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў катэхетычных курсаў

apl katehet 5Сустрэча распачалася св. Імшой у пабрыгіцкім касцёле, на якую традыцыйна ў нядзелю перад пачаткам заняткаў збіраюцца ўдзельнікі курсаў. Эўхарыстую цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля ў будынку курыі адбылося дзяленне аплаткай, дзе прысутнічалі студэнты, выпускнікі і выкладчыкі катэхетычных курсаў. Усе складалі адзін аднаму сардэчныя пажаднні і дзяліліся радасцю праз усмешкі і цёплыя абдымкі.

Як падкрэсліў дырэктар курсаў айцец Андрэй Шчупал, на спатканне сабралася вялікая сям’я служак Хрыста. І заклікаў прысутных адкрывацца праз Божую міласэрнасць на кожнага чалавека.

Пасля студэнтамі была прадстаўлена пастаноўка на тэму Раства Хрыстова пад назвай “Цуд Божага Нараджэння”. Праз невялікія мініяцюры акторы спрабавалі паказаць, як часта людзі спяшаюцца і канцэнтруюцца на непатрэбных рэчах у час чакання нараджэння Збаўцы. Каб “дастукацца” да чалавека, нават ажывалі анёлы. Рэжысёрам пастаноўкі выступіла студэнтка Аліна Жылінская.

Пасля цёплай гарбаты студэнты прыступілі да заняткаў, каб і далей насычацца Божымі ведамі і несці ў сучасны свет Добрую Вестку аб збаўленні.

Парыхтавала Ангеліна Пакачайла