На мінулых выходных у Шчучынскай парафіі айцоў-піяраў адзначылі штогадовае свята "Patrocinium" - успаміналі св. Юзафа Каласанса, які з'яўляецца апекуном дзяцей і моладзі. Назва гэтага свята звязана з лацінскім словам patrocinium - апека.
У свята ўспаміну св. Юзафа Каласанса айцы-піяры арганізвалі для мясцовай моладзі шэраг мерапрыемстваў: гульні (розныя спаборніцтвы) і конкурсы ("Я маю талент").
На заканчэнне моладзь разам са сваімі духоўнымі настаўнікамі накіравала малітвы з просьбай аб заступніцтве да св. Ю. Каласанса.
Тэкст: а. Віталій Слука
Фота: Людміла Казлова, Дзмітрый Дзікевіч