Skip to main content

Музычнае шоў для дзяцей адбылося ў смаргонскім араторыі

У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля св. Імшы для дзяцей распачалася праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў.

Дзеці мелі магчымасць паспяваць, патанцаваць, даведацца пра новыя музычныя інструменты, праявіць свае веды і здольнасці. Напрыканцы с. Валянціна распавяла гісторыю пра тое, як важна сябраваць з іншымі, быць пакорным і адкрытым на іншага чалавека. Шоў закончылася супольнай малітвай. Згодна з салезіянскай традыцыяй усе памаліліся тры “Вітай, Марыя” у наступных інтэнцыях: каб пазбегнуць смяротнага граху, каб захаваць чыстымі сэрцы, каб быць добрымі сябрамі для іншых.

Святы Ян Боско выхоўваў дзяцей і моладзь усебакова, каб яны былі добрымі хрысціянамі і сумленнымі грамадзянамі. Мэтай гэтага музычнага шоў было менавіта ўзрасці ў адным і ў другім, а таксама добра і весела правесці час з сябрамі.

Паводле www.sdb.by