На мінулых выходных у Шчучыне адбыліся восеньскія дні засяроджання для хлопцаў (міністрантаў). У сустрэчы ўдзельнічалі юнакі са Шчучына і з лідскай піярскай парафіі, разам 14 чалавек. Дні засяроджання правёў а. Аляксандр Махнач SP.
Рэкалекцыі былі прысвечаны Святому Пісанню, а менаівта: як чытаць, разважаць і шукаць адказы на жыццёвыя пытанні ў Бібліі. Кожная падобная сустрэча таксама мае на мэце пазнаёміць удзельнікаў з манаскім і святарскім жыццём. У дадзеным выпадку з жыццём айцоў-піяраў.
У праграме рэкалекцый быў таксама час для спартыўных спаборніцтваў. У суботні вечар міністарнты разам са сваімі бацькамі гулялі ў валейбол. Перамагла каманда міністрантаў.
Тэкст: а. Віталій Слука SP
Фота: Людміла Казлова