7 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні адбылася падвойная ўрачыстасць. Па-першае, касцёл, які быў пабудаваны ў 1929 - 1933 гг. дзякуючы намаганням пробашча Станіслава Шэмірскага, адзначыў сваё патранальнае свята ў гонар Маці Божай Ружанцовай. Па-другое, 193 вернікі атрымалі сакрамэнт хрысціянскай сталасці з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ва ўрачыстай Святой Імшы прынялі ўдзел шматлікія вернікі з Радуні, а таксама святары радунскага дэканату.
Прыгадаем, што касцел у Радуні быў кансэкраваны 08 09. 1933 года, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, віленскім мітрапалітам арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім і перададзены ў карыстанне вернікам. З тых часоў касцёл штодзенна збірае парафіян на малітву.