У аўторак, 5 кастрычніка, у Субачах адбыўся адпуст на ўспамін св. сёстры Фаўстыны. Ва ўрачыстай св. Імшы, якую адправіў кс. Павел Беланос з Макараўцаў, акрамя мноства вернікаў, прынялі ўдзел 9 святароў і кс.пралат Антоні Філіпчык. Ксёндз Пралат асвяціў ружанец, на якім - у рамках падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя парафіі, які вернікі будуць адзначаць у 2011 годзе – па чарзе будуць маліцца сем'і парафіі. У казанні кс. Павел Беланос наблізіў вернікам постаць св. сястры Фаўстыны, заахвочваючы прысутных да таго, каб яе жыццё было для іх узорам. Закончылася ўрачыстая св. Імша працэсіяй вакол касцёла – першай ад часу рамонту прыкасцельнай тэрыторыі.