Skip to main content

У Гродна прыбылі рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

3Гродзенская парафія Божай Міласэрнасці 31 ліпеня прымала чаргу перэгрынацыі рэліквій св. Тэрезы ад Дзіцятка Езус па Беларусі. Радасць спаткання са святой з вернікамі і святарамі буйнейшай парафіі Гродна раздзяліў у гэты дзень пастыр нашай дыяцэзіі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч.

На пачатку ўрачыстасці ад імя ўсіх прысутных святую Тэрэзу прывітаў адміністратар парафіі кс. Ян Этель SCJ. Затым распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр. У гаміліі кармэліт айцец Бернард, які падарожнічае з рэліквіярыям, прыблізіў шматлікім вернікам асобу святой Тэрэзы і яе “малую дарогу” да святасці.

Пасля святой Імшы вернікі мелі магчымасць у цішыні памаліцца ў сваіх інтэнцыях праз заступніцтва святой, а таксама дакрануцца да яе рэліквій.

Глядзіце фотарэпартаж з падзеі.

Шчыра дзякуем ксяндзу Эдварду Сінкевічу за дасланыя матэрыялы.