З 7 па 10 сакавіка ў Навагрудку у кляштары сясцёр назарэтанак адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат пад дэвізам „Веру ў Езуса Хрыста…”, якія правёў кс. Уладзіслаў Сурвіла. На гэтыя рэкалекцыі прыехала моладзь з Ліды, Смаргоні, Гродна, Навагрудка.
На працягу гэтых дзён больш чым 30 дзяўчын імкнуліся наблізіць да сябе вобраз Езуса як настаўніка, сябра: „Езус прыйшоў да людей, каб дзяліцца з намі любоўю. Трэба зразумець, чаго я хачу, сустракаючы Езуса.”
Нягледзячы на надвор’е, падчас рэкалекцый панавала жывая атмасфера. Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, Крыжовы шлях давалі магчымасць у цішыні сэрца размаўляць з Езусам.
Час рэкалекцый праляцеў хутка, удзельніцы не хацелі вяртацца дадому, бо на працягу ўсіх дзён у кляштары панавала радасць, адчуваўся супакой і задаволенасць.
Сустрэцца з Богам мае магчымасць кожны, але для гэтага патрэбна ўсё пакінуць на пэўны час. Менавіта для гэтага служаць рэкалекцыі.