Св. Імша падзякі Пану Богу за дар новага Папы адбылася ў гродзенскай катэдры 14 сакавіка. Літургію праводзіў ксёндз-пробашч, біскупскі вікарый Ян Кучынскі.
Пасля літургіі пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце вернікі разам з ксяндзом-пробашчам праспявалі гімн падзякі “Te Deum”.
Яшчэ адна св. Імша падзякі за абранне Святога Айца адбудзецца ў катэдры ў нядзелю 17 сакавіка а 12-й гадзіне. Запрашаем усіх на Эўхарыстыю падзякаваць Пану Богу за дар новага Папы!
Здымак http://polish.ruvr.ru/