Аб даце інаўгурацыі паведаміў а. Федэрыка Ламбардзі, прэсавы сакратар Святога Пасаду. Сёння папа Францішак наведае марыйны санткуарый на тэрыторыі горада Рыма, а ў другой палове дня разам з кардыналамі будзе цэлебраваць св. Імшу ў Сіктынскай капліцы, а заўтра прыме кардыналаў на спецыяльнай аудыенцыі. У суботу 16 сакавіка, пантыфік спаткаецца з журналістамі. 17 сакавіка ў нядзелю, паводле словаў а. Ламбардзі, папа разам з вернікамі памоліцца малітвай “Анёл Панскі”. У сераду 20 марта адбудзецца сустрэча з экуменічнымі дэлегатамі, якія прыбылі на інаўгурацыю.
Адразу пасля свайго выбару Святы Айцец пазваніў да свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI, які зараз знаходзцца ў Кастэль Гандольфа. Таксама магчыма ў найбліжэйшыя дні мае адбыцца спатканне папы Францішка і Бэнэдыкта XVI.
Прэсавы сакратар святога пасаду сказаў, што асабіста для яго гэты выбар кардыналаў быў неспадзяваным. Ён таксама падкрэсліў, што імя Францішак “прастату і Евангелічнае служэнне”. “Не ведаю што нават і сказаць, я ў шоку з таго, што ўдзельнічаю ў моманце радасці Касцёла, але найперш патрэбна мне сябе знайсці ў гэтай новай сітуацыі” – вызнаў а. Ламбардзі і дадаў што гэта “неспадзяванасць выражае адвагу кардыналаў”.
Паводле Ватыканскага Радыё
Фотаздымак з guardian.co.uk