Skip to main content

Адышоў у вечнасць Ян Бурак, айцец святара Андрэя Бурака

5 сакавіка раніцай на 63-м годзе жыцця адыйшоў у вечнасць Ян Бурак, айцец святара Андрэя Бурака (на дадзены момант працуе ў в. Лаздуны Іўеўскага раёна). Жалобная св. Імша адбудзецца 6 сакавіка а 12 гадзіне ў касцёле Уздзвіжання Святога Крыжа ў г. Ліда. Пахаванне спачылага Яна адбудзецца на могілках у в. Крупава непадалёк ад Ліды.

Молімся за святой памяці Яна, каб міласэрны Бог адарыў яго ласкай вечнага жыцця ў нябесным валадарстве.