Св. Імша ў інтэнцыі святой памяці кардынала Юзафа Глэмпа адбылася ў гродзенскай катэдры 2 лютага а 12-й гадзіне.
Набажэнства на знак удзячнасці прыезду кардынала ў Гродна ў 1988 годзе ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас візіту ў Гродна польскага прымаса ў 1988 годзе сустракаў сённяшні кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які тады з’яўляўся пробашчам гродзенскай катэдры. Савецкая плошча не магла змясціць усіх гарадзенцаў, якія хацелі пачуць кардынала Юзафа Глэмпа. Па словах сведкаў тагачаснай сустрэчы, на плошчу прыйшло каля 30 тысяч людзей, каб пачуць і ўбачыць духоўную асобу такога высокага рангу.
Казанне на св. Імшы 2 лютага абвяшчаў кс. Раман Катлімоўскі, які ўзгадаў асобу спачылага кардынала Юзафа Глэмпа.
Здымак з www.telegraph.co.uk