“Францішканскі касцёл ужо на працягу стагоддзяў стаў месцам, куды прыходзяць мясцовыя жыхары з малітвай і пакаяннем, сваімі радасцямі і бедамі,” – гэтымі словамі пачынаецца праграма гродзенскага тэлеканала “Гродна плюс”, прысвечаная францішканскаму касцёлу. Перадача выйшла з цыкла “Архітэктурныя жамчужыны Гродна”.
Праграма распачынаецца аповедам пра асобу Францішка Асізскага, заснавальніка манаскай супольнасці францішканаў. Таксама згадваецца, калі ў Гродне ўпершыню фармальна з’явіліся францішкане – у 1635 годзе.
Падрабязна падаецца і гісторыя ўзнікнення гродзенскага францішканскага комплекса, распавядаецца гісторыя касцёла, паказаны дэталі і асаблівасці інтэр’ера. Напрыклад, самы старажытны звон касцёла датаваны 1740-м годам.
Таксама ў праграме распавядаецца пра асобу св. Максімільяна Кольбэ – яго жыццё, дзейнасць, беатыфікацыя і кананізацыя, паказаныя здымкі святога.
Таксама аўтары праграмы засяродзіі ўвагу на асобе сённяшняга пробашча касцёла а. Юзафа Макарчыка.
Ніжэй змяшчаецца поўная версія праграмы, прысвечанай францішканскаму касцёлу.