Skip to main content

Выйшла з друку кніга сведчанняў аб Прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі

У выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі выйшла чарговае выданне – “Чувствам недоступен, для очей незрим. Свидетельства Присутствия”. Дагэтуль для многіх людзей вера ў рэальную, сутнасную і і поўную прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі з’яўляецца каменем спатыкнення. Аднак у гісторыі Касцёла мы знаходзім шмат сведкаў гэтай Таямніцы Веры. Пра іх і распавядае новая кніга.

Сапраўды, адзначаецца ў анатацыі, Хрыстос ў Эўхарыстыі “пачуццям недасяжны, для вачэй нябачны”, аднак Яго Прысутнасць робіцца бачнай па пладах, якія прыносіць Эўхарыстыя ў жыцці вернікаў.

Першая частка кніга распавядае пра мучанікаў Эўхарыстыі, якія на працягу ўсёй гісторыі Касцёла сваёй крывёй сведчылі пра рэальную прысутнасць Хрыста ў гэтым сакраманце. Тут згадваюцца гісторыі розных святых мучанікаў, у тым ліку і кітайская дзяўчынка Лі, якая ў часы камуністычнага Кітая коштам свайго жыцця ўратавала Гостыі ад апаганьвання.

Другая частка распавядае пра людзей, чыя вера ў Эўхарыстычную Прысутнасць суправаджалася звышнатуральнымі з’явамі. Тут мы пачуем гісторыі пра св. Клару Асізскую, св. Кацярыну Сіёнскую, св. Станіслава Костку і шматлікіх іншых.

У трэцяй частцы даецца апісанне некалькіх цудаў, у якіх Сам Госпад зрабіў Сваю Прысутнасць дасяжнай для нашых чалавечых пачуццяў.

Кнігу можна знайсці ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4.