Skip to main content

Як калядавалі дзеці ў Смаргоні

Разам з анёламі радасную калядную вестку паспяшаліся перадаць дзеці Смаргонскай парафіі. У вобразах пераапранутых калядоўшчыкаў маленькія вернікі з Душпастарства назарэтанскіх дзяцей і моладзі з с. Тэрэзай калядавалі па Смаргоні.

З вясёлымі песнямі і віншаваннямі яны наведвалі парафіян і ўсіх, хто быў гатовы прыняць вестку пра Збаўленне, якое прынёс нам Божы Сын. А парафіяне шчодра дзяліліся пачастункамі з маленькімі апосталамі.

Слава Богу ў Нараджэнні Яго Сына, якое нясе нам і нашым сем’ям збаўленне, мір і радасць!

С. Клара Волчак