23 снежня ў касцёле НПМ Вострабрамскай Маці Міласэрнасці сем юнакоў-кандыдатаў пасля года падрыхтоўкі былі прынятыя ў міністранты.
Да такога важнага моманту кандыдатаў рыхтавалі кс. Віктар Гваздоўскі і кс. Артур Малафей. Таксама вялікую ролю ў духоўным выхаванні хлопцаў адыгралі бацькі.
Ва ўрачыстасці бралі ўдзел кс. пробашч Аляксандр Шэмет, кс. Валеры Быкоўскі, духоўны айцец ВДС у Гродне, а таксама кс. Артур Малафей. Спачатку зачытваліся імя і прозвішча кожнага кандыдата. Пазней кс. Аляксандр Шэмет асвяціў комжы. А новапрынятыя міністранты склалі прысягу на алтары.
Яраслаў Занеўскі