Усе ўдзельнікі пешай пілігрымкі Гродна – Рось запрашаюцца на традыцыйную аплаткавую сустрэчу 26 снежня ў парафію Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).
Сустрэча распачнецца св. Імшой а 19-й гадзіне, якая будзе адпраўляцца ў інтэнцыі ўсіх пілігрымаў і ахвярадаўцаў пілігрымкі.
Пасля Літургіі ў 20 гадзін адбудзецца дзяленне аплаткай, сціплы пачастунак, супольны спеў калядак і супольнае перажыванне радасці з нагоды Божага Нараджэння.
У выпадку якіх-небудзь пытанняў звяртайцеся, калі ласка, да кс. Юрыя Марціновіча па тэл.: + 375 29 78 40 572.
З пажаданнямі плённай падрыхтоўкі да Свят Божага Нараджэння і дарам малітвы
Арганізатары