У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай Божаму Нараджэнню. Гэтым разам традыцыйная калядная выстава музея зробіць акцэнт на выявах Віфліемскай зоркі.
Як распавяла старэйшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко, у экспазіцыі будуць прадстаўленыя Евангеллі, гравюры, паштоўкі, зоркі-абразкі з Палестыны, выразаныя з ракавін.
Адкрыццё каляднай выставы адбудзецца 20 снежня ў 16 гадзін.
На мінулыя Каляды музей падрыхтаваў выставу, прысвечаную беларускай батлейцы.