У кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку 26 лістапада адбылася сустрэча, прысвечаная адкрыццю Года веры. У сустрэчы ўзялі ўдзел сёстры настаяцельніцы беларускіх супольнасцей на чале з сястрой правінцыянальнай Нэрэушай Падалінскай.
Падчас канферэнцыі кс. Аляксандр Мацкевіч наблізіў сёстрам біблейскага Аўраама - айца нашай веры. Пасля св. Імшы і абеду ў Фарным касцёле сёстры, узгадваючы свой хрост, аднавілі свае хросныя абяцанні каля саркафагу сясцёр мучаніц падчас агульнай малітвы.
Сястра правінцыяльная перад аднаўленнем хросных абяцанняў перадала ў рукі настаяцельніц запаленую свечку як сімвал распачатага Года веры ў нашай правінцыі.
Пасля бласлаўлення адбылася працоўная сустрэча.