Skip to main content

Хор “Саlasanz” заспяваў у Лідзе

У нядзелю 18 лістапада моладзевы хор “Саlasanz” са Шчучына наведаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Ліда (мікрараён індустрыяльны), каб сваім спевам праславіць веліч Бога.

Моладзь са Шчучына паказала таксама вернікам з Ліды свае творчыя здольнасці праз інсцэнізацыю пантамімы.

З нагоды знаходжання ў Лідзе, удзельнікі хора праявілі таксама цікавасць да гісторыі і духоўнай спадчыны свайго народа наведваючы Фарны Касцёл і Лідскі замак.

Паводле pijary.info

Фотаздымкі