Skip to main content

Святары асвяцілі месцы здарэнняў

Напярэдадні Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў Дзяржаўтаінспекцыя вобласці традыцыйна ўзгадала загінулых. Разам з супрацоўнікамі ДАІ кс. Валеры Спірыдон, вікарый катэдры, і праваслаўны святар айцец Аляксандр аб’ехалі месцы найбольш рэзанансных ДТЗ з смяротным зыходам.

Святары асвяцілі месцы аварый і ў малітвах узгадалі загінулых. Як распавёў “Твайму стылю” начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўген Дудко, акцыі памяці ладзяцца трэці год запар. Да гэтай пары людзі ўзгадваюць аварыю 28 чэрвеня каля вёскі Каробчыцы, лабавое сутыкненне каля Мастоў за некалькі гадзін да Новага года…

Яўген Дудко:

- Найчасцей у гібелі людзей вінаваты чалавечы фактар. Гэта і бяспечнасць кіроўцаў, і пьянства, і няўважлівасць удзельнікаў дарожнага руху. У гэтым годзе на дарогах Гродзенскай вобласці загінула на 20 чалавек меньш, чым за аналагічны перыяд 2011 года. Падобныя акцыі памяці прыносяць плён. Мы верым у Бога, верым, што і менталітэт людзей змяняецца.

Летась у ДТЗ на тэрыторыі Гродзенскай вобласці загінулі 140 чалавек.

Паводле http://www.t-styl.info