Skip to main content

Канікулы з Богам для дзяцей з Гродна і ваколіц

З 5 па 10 лістапада каля 30 дзяцей з гродзенскай парафіі св. Юзэфа (вул. Сухамбаева, 26) і Каробчыц адпачывалі ў цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў в. Ляскоўка (каля Мінска). Духоўнымі апекунамі дзяцей у гэтым часе былі місіянеры Святой Сям’і: а. Павел і а. Сяргей. Падчас адпачынку маленькія вернікі мелі магчымасць удзельнічаць у святой Імшы, супольна разважаць над словамі са Святога Пісання, а таксама разам бавіцца.

Дзякуючы вышэй узгаданаму выезду, дзеці не толькі адпачылі, але і ў дастасаванай да іх узроўню форме атрымалі неабходныя рэлігійныя веды, а таксама спрабавалі ў адпаведна створаных для іх умовах атрымаць неабходны досвед у практыкаванні асабістай веры.

Андрэй Кахновіч

Фотарэпартаж будзе дададзены пазней