Skip to main content

Святарскае спатканне ў Сапоцкіне

З 12 па 13 лістапада ў Сапоцкіне з нагоды ўспаміну св. Ёзафата Кунцэвіча адбылася сустрэча 10 святароў аднакурснікаў, якія ў 1999 годзе скончылі Гродзенскую Вышэйшую Духоўную Семінарыю. Падчас сустрэч калегі супольна маліліся, дзяліліся сваім досведам і премна ўспаміналі час падрыхтоўкі да святарства.

У часе супольнага ўдзелу ў літургіі святой Імшы, галоўны цэлебрант кс. Віктар Вілівіс (які падчас семінарыйнай фармацыі быў старастам курса) у сваім казанні нагадаў аб тым, што кожны пакліканы да святарства, па прыкладу святога нашай зямлі св. Ёзафата, павінен негледзячы на штодзённыя цяжкасці і выпрабаванні, мужна крочыць шляхам святасці.

Спатканне таксама мела на мэце ўзмоцніць святарскую супольнасць і вырашыць некаторыя пытанні звязаныя з душпастырскім служэннем. На сустрэчу прыехалі таксама духоўныя асобы з Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі.