15 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), дзевы і доктара Касцёла, парафія ў Шчучыне, якая носіць яе тытул, адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
Дапамогай у падрыхтоўцы да ўрачыстасці было для парафіян саракагадзіннае набажэнства.
Святую Імшу ў межах урачыстасці ўзначаліў пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, у Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) кс. Андрэй Кеўліч. Прысутнічала вялікая колькасць парафіян, госці, а таксама ўсе святары Шчучынскага дэканату.
Пробашч парафіі а. Аляксандр Махнач SP у канцы святкавання выказаў удзельнікам падзяку за дар супольнай малітвы.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі