Skip to main content

Адарацыя Міласэрнасці ў катэдры

KIK-z-dziekczynna-adoracja-w-Plocku lightbox fullУжо 6 гадоў вернікі Гродна могуць прыйсці на начную адарацыю ў катэдральны касцёл перад урачыстасцю Божай Міласэрнасці. У гэтым годзе кожны веруючы чалавек мог памаліцца перад абразом Езуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбывалася ў нашай дыяцэзіі. У начным чуванні прынялі ўдзел усе парафіяльныя групы, а таксама манаскія супольнасці – сёстры шанштацкія, кармелітанкі і назарэтанкі.

Св. Імшу апоўначы адправіў пробашч парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне кс. Аляксандр Шэмет. Кс. Аляксандр таксама абвясціў гамілію, у якой заахвоціў вернікаў да большага культу міласэрнасці і сведчання сваёй веры на штодзень. Кс. Аляксандр заахвоціў быць аўтэнтычнымі ў сваім рэлігійным жыцці, а таксама кожны дзень у сваіх малітвах прасіць у Езуса моцную веру.

На заканчэнне адарацыі падчас ранішняй св. Імшы ў Нядзелю Божай міласэрнасці абраз Езуса Міласэрнага быў перададзены вернікам парафіі св. Андрэя ў Слоніме, дзе распачаўся чарговы этап яго перэгрынацыі ў нашай дыяцэзіі.