21 год таму 13 красавіка бл. Ян Павел ІІ прызначыў пробашча віленскай парафіі Святога Духа ксяндза Аляксандра Кашкевіча першым біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Шчыра віншуем Яго Эксцэленцыю з угодкамі біскупскіх прызначэнняў і жадаем моцы, цярпення, здароўя ў клапатлівай душпастырскай працы, а таксама шчодрых дароў ад уваскрослага Хрыста. Няхай будуць радасць і душэўны супакой, аптымізм у сэрцы ніколі не гасне, а праца прыносіць шчодры плён!
