Skip to main content

Фотафакт: у навагрудскай парафіі з’явіліся новыя кандыдаты ў міністранты

ministrantyy10 лістапада ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку 13 дзяцей сталі кандыдатамі ў міністранты.

У кандыдаты да служэння ля алтара яны былі прыняты на нядзельнай Імшы.

Пробашч кс. Юрый Жэгарын пажадаў ім як мага лепш падрыхтавацца да ганаровага служэння ля алтара праз удзел у літургіі і прыклад хрысціянскага жыцця.

Усіх прысутных святар заахвоціў маліцца ў інтэнцыі кандыдатаў у міністранты і іх бацькоў, каб яны ўзрасталі ў любові, веры і вернасці Хрысту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі