Skip to main content

У навагрудскі касцёл унеслі рэпліку замкавага абраза Маці Божай

abraz nawagrudak 6У нядзелю 15 верасня ў касцёл св. Арханёла Міхала ў Навагрудку была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай).

Таксама адбыўся абрад благаслаўлення іконы.

Рэпліка абраза была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай.

abraz nawagrudak 12

Як адзначыў пробашч навагрудскай парафіі кс. Юрый Жэгарын, стварэнне рэплікі замкавага абраза, пра які ў адным са сваіх паэтычных твораў узгадвае Адам Міцкевіч, з’яўляецца спробай вярнуць Навагрудку страчаную хрысціянскую спадчыну. Акрамя таго, яно прымеркавана да святкавання юбілею 400-годдзя касцёла.

Цяпер ікона будзе знаходзіцца ў алтары бакавой навы навагрудскай святыні.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: К. Вальшонак