Skip to main content

Навіцый з Гродзеншчыны прынёс першыя манаскія абяцанні ў кляштары паўлінаў

paulin 38 верасня ў навіцыяцкім кляштары Ордэну святога Паўла, Першага пустэльніка (паўліны), у Лесьнёве (Польшча) восем навіцыяў ордэну прынеслі першыя манаскія абяцанні. Сярод іх Уладзіслаў Лопух з парафіі св. Ганны ў Варончы (Навагрудскі дэканат).

Як паведамляе pauliny.by, астатнія навіцыі паходзяць з Польшчы, Славакіі, Венгрыі і Харватыі.

paulin 5

Да прынясення манаскіх абяцанняў навіцыі рыхтаваліся цэлы год пад пільным кіраўніцтвам айца магістра. На працягу гэтага часу браты маліліся, працавалі і знаёміліся з паўлінскай духоўнасцю.

Брата Уладзіслава, які праз прынясенне абяцанняў прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і Панне Марыі, цяпер чакаюць шэсць гадоў вучобы ў духоўнай семінарыі, дзе ён будзе вывучаць філасофію і тэалогію.