Skip to main content

Гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля адзначыла з удзелам біскупа Кашкевіча сваё 30-годдзе

dewiatowka jbilej 625 жніўня парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адзначыла свой 30-гадовы юбілей.

З гэтай нагоды ў парафіяльным касцёле адбылася святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На Эўхарыстыі прысутнічалі Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары Рыма-Каталіцкага касцёла, парафіяне і госці.

На літургіі дзякавалі Пану Богу за ўсе ласкі, атрыманыя парафіяльнай супольнасцю на працягу 30 гадоў.

Эўхарыстыя завяршылася працэсіяй вакол касцёла. Затым адбыўся парафіяльны фэст, які адкрыла віктарына, прысвечаная касцёлу на Дзевятоўцы.

Свята было для вернікаў магчымасцю ўсвядоміць, што кожны з іх з’яўляецца важнай і неад’емнай часткай гэтай вялікай парафіяльнай сям’і, якая ідзе за Богам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі