Skip to main content

Біскуп Кашкевіч узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці

nezaleznosti 13 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія прайшлі ў Гродне з нагоды Дня Незалежнасці і 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Іерарх усклаў кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера, наведаў аўтапарад дасягненняў Гродзенскай вобласці ў розных сферах “Жывыя карціны” і ўрачысты мітынг “Мы зможам усё, калі мы разам!”.

Біскупа суправаджаў яго сакратар кс. канонік Юрый Марціновіч.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віталій Маісей