Skip to main content

Разам быць архітэктарамі супольнасці: у гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай прайшоў фэст

fest baranowicze 316 чэрвеня ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбыўся парафіяльны фэст.

Некалькімі днямі раней у парафіі прайшла адпустовая ўрачыстасць у гонар яе нябеснай апякункі, у межах якой удзельнікі на чале з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам дзякавалі Богу з нагоды 25-годдзя з часу беатыфікацыі Мар’яны Бярнацкай, мучаніцы Другой сусветнай вайны. 

Фэст, арганізаваны ў гісторыі маладой супольнасці ў другі раз, сабраў шмат парафіян – дарослых, дзяцей і моладзі. Тэрыторыя перад парафіяльнай капліцай была поўная вернікаў, якія прыйшлі правесці час на свежым паветры і паўдзельнічаць у святочнай праграме.

Пробашч кс. канонік Юрый Марціновіч і міністранты парафіі падрыхтавалі разнастайныя забавы для людзей усіх узростаў, дзякуючы чаму ўсе прысутныя маглі знайсці для сябе штосьці цікавае. Як падкрэсліў пробашч, такія сустрэчы, праграма якіх уключае забавы і танцы, вельмі патрэбныя вернікам, бо асноўная мэта гэтых святаў – садзейнічаць інтэграцыі парафіяльнай супольнасці.

fest baranowicze 20

Фэст паказаў, што гэтая парафія – добрая супольнасць, жывы Касцёл, дружная сям’я. Некалькі гадзін, праведзеных разам на свежым паветры, дапамаглі вернікам мацней пераканацца ў тым, што яны дзеці Адзінага Бога і ў іх адзін шлях – не самотны ў кожнага, а сумесны, бо ўсе яны архітэктары гэтай супольнасці.

fest baranowicze 40

Дзякуючы парафіянам за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята, ксёндз Юрый Марціновіч адзначыў, што працягвае разлічваць на іх веру, актыўнасць, трываласць і ўсведамленне таго, што яны ў Хрысце – тая кедравая галіна, якая прадказвае развіццё парафіі. Да гэтай галіны далучыцца яшчэ шмат тых, хто шукае Бога і жывой супольнасці, сказаў святар, дадаўшы, што верыць у гэта і моліцца аб гэтым.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Артур Антушэвіч