29 мая ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўрачыста адзначылі 20-годдзе святарства пробашча гэтай парафіі кс. Яўгена Учкуроніса і дырэктара Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Віталія Дабраловіча.
Hа святкаванне прыбылі пяцёра святароў з розных куткоў Беларусі, якія вучыліся на адным курсе ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
На святочнай Імшы кс. Віталій Дабраловіч прамовіў гамілію, у якой падзяліўся разважаннямі на тэму паклікання і святарскага служэння на падставе асабістага дваццацігадовага вопыту.
Таксама ксёндз Віталій заахвоціў маліцца ў інтэнцыі новых пакліканняў да служэння ў Касцёле.
У канцы літургіі парафіяне павіншавалі ксяндза Віталія і свайго пробашча ксяндза Яўгена. Яны падзякавалі юбілярам за служэнне і пажадалі, каб яно працягвала прыносіць плёны і было радасцю для саміх святароў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі