У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых бацькаў, дзякуючы ім за бясцэнны ўклад у грамадства і за выхаванне будучых пакаленняў у веры.
У гэты дзень адбылася пілігрымка мужчын і хлопцаў з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах.
Пілігрымка вырушыла з плошчы перад ашмянскім касцёлам св. Арханёла Міхала. У ёй удзельнічалі вернікі з Ашмянскага дэканату і ваколіц – у цэлым 60 чалавек.
Кульмінацыяй пілігрымкі стала святая Імша ў санктуарыі, якая цэлебравалася ў інтэнцыі ўсіх бацькаў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі