“Той умее добра жыць, хто ўмее добра маліцца”, – сказаў аднойчы святы Аўгустын. Малітва заўсёды займае пэўную частку дня верніка, нават тады, калі ён і не ўсведамляе, што праз учынкі і праз думкі ён таксама моліцца. Малітва нябачна прысутнічае і ў жыцці няверуючых людзей, бо іх думкі заўсёды так ці інакш закранаюць таямніцы свету. Для моладзі малітва – гэта, часам, дзеянне, якое нудзіць, якое здаецца зусім няважным ці ўвогуле непатрэбным. Але аб значэнні малітвы ведае кожны з нас. Шчыра маліцца цяжка, вельмі цяжка, але плён, які дае малітва, вельмі вялікі.
Як моладзь сёння ставіцца да малітвы? Ці патрэбна яна? Ці прыносіць плён?
Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 01.04.2012.
