Skip to main content

Адышла ў вечнасць маці кс. Юрыя Кузьміча

candle 1068948 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ва ўзросце 82 гадоў адышла ў вечнасць Алена Кузьміч, мама ксяндза Юрыя Кузьміча, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары і дэкана Шчучынскага дэканату, бабуля ксяндза Паўла Скубы, семінарыста Марціна Лудзіча і сясцёр Таццяны і Алены Кузьміч, якія належаць да супольнасці Місіянерак Любові Маці Тэрэзы з Калькуты.

Пахавальная Імша адбудзецца 24 мая ў касцёле Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат), пачатак у 12.00.

Даручаем спачылую Божай Міласэрнасці. Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі